У цэнтры Мілана пасля выбуху загарэліся некалькі аўтамабіляў

Выбух і пажар у Мілане / lacnews24.it
Выбух і пажар у Мілане / lacnews24.it

У цэнтры Мілана ўдзень 11 траўня адбыўся выбух і ўспыхнуў вялікі пажар. Як піша lacnews24.it, слуп чорнага дыму быў добра бачны з розных кропак горада.

Мяркуецца, што выбухнуў фургон з кіслароднымі балонамі, прыпаркаваны на вуліцы. Агонь распаўсюдзіўся на аўтамабілі, якія стаялі побач.

Паводле папярэдніх звестак, у фургона была тэхнічная праблема, якая прывяла да выбуху і наступнага пажару. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі