У цэнтры Мазыра 70-гадовы кіроўца збіў 70-гадовага пешахода

У цэнтры Мазыра 70-гадовы кіроўца збіў 70-гадовага пешахода

У цэнтры Мазыра 70-гадовы кіроўца збіў 70-гадовага пешахода. Здарэнне адбылося яшчэ 23 студзеня, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, кіроўца аўтамабіля “Nissan” не заўважыў свайго аднагодка, які пераходзіў вуліцу па пешаходным пераходзе. Пацярпелы атрымаў траўмы, у тым ліку пералом рэбраў. Верагодна, яго шпіталізавалі. Адзначаецца, што абставіны здарэння дагэтуль вывучаюцца ДАІшнікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі