У цэнтры Данецка танк раздушыў аўтамабіль (відэа)

У цэнтры Данецка, які цяпер кантралюецца сепаратыстамі “ДНР”, танк наехаў на легкавы аўтамабіль і літаральна раздушыў яго. Гэта здарылася сёння раніцай. Па словах відавочцаў, па гарадской вуліцы імчалася пяць браніраваных ваенных машын, сярод якіх могуць быць як танкі, так і БТР. Адна з гэтых машын урэзалася ў легкавік.

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на мясцовыя ўкраінскія СМІ, пацярпелых у цяжкім стане павезла машына хуткай дапамогі. Іншыя абставіны здарэння невядомыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі