У Цэнтрабанку Расіі адбыўся пажар. Выязджалі 23 пажарныя машыны

У Цэнтрабанку Расіі адбыўся пажар. Выязджалі 23 пажарныя машыны

У Маскве адбыўся пажар у будынку Цэнтрабанку Расіі, паведамляе ТАСС. Ратавальнікі ўдакладнілі, што плошча ўзгарання склала 30 квадратных метраў. 

Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі ў 20.09, на месца здарэння яны прыбылі праз пяць хвілінаў. Ліквідаваць пажар ім удалося на працягу паўгадзіны.

Як паведаміў начальнік Упраўлення пажарна-выратавальных сіл сталічнага глаўка МНС Дзмітрый Шырлін, для тушэння пажару прыбылі 23 пажарныя машыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі