У Бярозе за ўдзел у пратэстах у 2020-м асудзілі чатырох чалавек

Сяргей Гоўша і Аляксандр Малькоў

Сяргей Гоўша і Аляксандр Малькоў / t.me/viasna96/

У Бярозе ў Брэсцкай вобласці за ўдзел у пратэстах у 2020-м асудзілі чатырох чалавек. Ім прызначылі ад 1 да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Як паведамляюць праваабаронцы, суд Бярозаўскага раёна (суддзя — Дзмітрый Кавалевіч) прызнаў вінаватымі ў "актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак" (ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года) чатырох мужчын: Сяргея Скробата, Аляксандра Малькова, Ігара Шыманчыка і Сяргея Гоўшу. Шыманчык асуджаны на адзін год калоніі, Скробат — на адзін год і шэсць месяцаў, Малькоў — на два гады, Гоўша — на два гады калоніі, але канчаткова, з улікам нейкай папярэдняй судзімасці, на тры гады.

Згодна версіі абвінавачвання, мужчыны, "знаходзячыся на вуліцы Леніна ў горадзе Бяроза, дзейнічаючы ў групе асоб, выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, груба парушаючы грамадскі парадак, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый".

У сакавіку сёлета сілавікі правялі затрыманні ў Бярозе за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Тады паведамлялася пра затрыманне каля дзесяці чалавек. Вядома, што падчас гэтага "хапуна" за краты трапіў Сяргей Скробат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі