У Бярозаўцы пачалося развітанне з палітвязнем Вітольдам Ашуркам

У Бярозаўцы пачалося развітанне з палітвязнем Вітольдам Ашуркам

У Бярозаўцы ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці пачалося развітанне з палітвязнем Вітольдам Ашуркам, які памёр у шклоўскай калоніі. У студзені сёлета ён быў асуджаны на 5 гадоў зняволення (за "дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і  за "гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да міліцыянера"). Дакладная прычына смерці дагэтуль неагучана, прызначана "комплексная судовая медыцынская экспертыза".

Як паведамляе Радыё Свабода, афіцыйнае развітанне пачнецца 26 траўня а 9-й гадзіне ў будынку Дома быту (Навагрудская вуліца, 8).  Але ўжо ў аўторак людзі пачалі прыходзіць развітвацца, прыязджаць з іншых гарадоў.

26 траўня а 14-й у бярозаўскім касцёле пройдзе імша. Пасля яе Вітольда Ашурка пахаваюць на гарадскіх могілках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі