У Бялыніцкім раёне закаханы хлопец хацеў падпаліць бензінам сэрца

Незвычайнае здарэнне адбылося ў Бялыніцкім раёне. У аграгарадку Вішоў 22-гадовы хлопец намаляваў на асфальце бензінам, змяшаным з маслам, сэрца і збіраўся яго падпаліць. Такім чынам ён спрабаваў прызнацца ў каханні дзяўчыне.

Як піша газета “Зара над Друццю”, калі малады чалавек дастаў запалкі, адна з мясцовых жыхарак не дала яму падпаліць "сэрца". Яна спалохалася за прыпаркаваную побач машыну сваёй дачкі і выклікала міліцыю. У выніку "бензінавае сэрца" засталося непадпаленым, а хлопец атрымаў штраф у памеры 2 млн 700 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі