У Бундэстагу Германіі будзе 94 прадстаўнікі правых з “Альтэрнатывы”

У Бундэстагу Германіі будзе 94 прадстаўнікі правых з “Альтэрнатывы”

ЦВК Германіі абвесціў пераможцаў парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў нядзелю. Першае месца заняла кааліцыя ХДС/ХСС Ангелы Меркель — 33% галасоў, гэта 246 месцаў у Бундэстагу. Другое месца ў Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі — 20,5%, гэта 153 месцы. Трэцяе месца занялі правыя — партыя “Альтэрнатыва для Германіі”, у якой 12,6%, гэта 94 месцы ў парламенце (там яна будзе прадстаўлена ўпершыню). Далей ідуць Свабодная дэмакратычная партыя — 10,7% (80 месцаў), “Левыя” — 9,2% (69 месцаў), “Зялёныя” — 8,9% (67 месцаў).

Для таго, каб стварыць урад, у Бундэстагу давядзецца ствараць кааліцыю, паколькі ніводная з палітычных сілаў зрабіць гэта самастойна не можа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі