Вы тут

У Будапешце замежнікам памянялі валюту на старыя беларускія рублі

Старая купюра / reddit.com

У Будапешце замежнікам памянялі валюту не на форынты, а на старыя... беларускія рублі. Ахвярамі махляра сталі маладыя людзі, якія прыехалі ў венгерскую сталіцу па некамерцыйнай праграме ЕС па абмене студэнтамі і выкладчыкамі паміж універсітэтамі. Паколькі абменнікі былі зачынены, замежнікі абрадаваліся чалавеку, які прапанаваў сваю дапамогу. Адзін з пацярпелых расказаў гэтую гісторыю на reddit.com. Паводле яго слоў, невядомы малады чалавек хутка памяняў грошы і знік.

Уладальнікі незнаёмых купюр пачалі іх разглядаць і хутка здагадаліся, што гэта зусім не венгерскія форынты. Нарэшце яны высветлілі, што атрымалі беларускія рублі. Пасля гэтага замежнікі пачалі высвятляць, ці выкарыстоўваюцца гэтыя купюры. Але гэта былі грошы, якія ў Беларусі ўжо даўно выведзены з абароту. Абмяняць іх можна ў Нацбанку Беларусі, але наўрад ці пацярпелыя для гэтага паспрабуюць патрапіць у Мінск. Зусім магчыма, што падобныя здарэнні з абменам у Венгрыі на старыя беларускія рублі зусім не адзінкавыя, паведамляе minsknews.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.