У Буда-Кашалёўскім раёне праводзяцца "антытэрарыстычныя вучэнні"

Бронетэхніка на вучэннях / БЕЛТА
Бронетэхніка на вучэннях / БЕЛТА

17 лютага ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці праводзяцца "антытэрарыстычныя вучэнні", піша budakosh.by. Яны прысвечаны "праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму". Адзначаецца, што ў вучэннях паўдзельнічаюць "сілавыя ведамствы краіны", будзе задзейнічана вайсковая тэхніка, "магчымае абмежаванне руху транспартных сродкаў".

У пачатку лютага "антытэрарыстычныя вучэнні" прайшлі ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Сцэнар іх падобны. Былі задзейнічаны не толькі падраздзяленні дзяржбяспекі і МУС, але і Мінабароны, іншых структур. На бронетэхніцы, на аўтамабілях сілавікоў можна было пабачыць апазнавальны знак "Ж".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі