У Бучы ідэнтыфікавалі целы 458 забітых чалавек

У Бучы ідэнтыфікавалі целы 458 забітых чалавек

На тэрыторыі Бучанскай абшчыны знайшлі і ідэнтыфікавалі целы 458 чалавек, якія загінулі падчас расійскай акупацыі. 419 з іх былі забітыя расійскімі вайскоўцамі. Сярод загінулых — 12 дзяцей і маладых людзей ва ўзросце да 21 года.

Такія лічбы назвала намесніца мэра Бучы Міхайліна Скорык-Шкароўская, перадае hromadske.ua. Па яе словах, большасць з забітых былі расстраляныя ў аўтамабілях падчас эвакуацыі з горада.

Яна расказала, што некаторыя целы немагчыма ідэнтыфікаваць, у пяці выпадках немагчыма нават вызначыць пол. 

Таксама намесніца мэра распавяла, што ў расійскі палон трапілі 14 жыхароў Бучанской абшчыны. 10 чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі