У Брытаніі шкілет дыназаўра прададуць з аўкцыёну

У Брытаніі шкілет дыназаўра прададуць з аўкцыёну

Шкілет драпежнага алазаўра выстаўлены на таргі ў Вялікабрытаніі. Аўкцыённы дом Summers Place Auctions разлічвае атрымаць ад продажу гэтага лота ад 300 да 500 тысяч фунтаў (гэта ад 460 да 771 тысячы долараў). Таргі адбудуцца 25 лістапада ў мястэчку Білінгхёрст, што ў Заходнім Сасэксе.

Алазаўры разам з тыраназаўрамі сталі самымі вядомымі з драпежных дыназаўраў у папулярнай культуры. Шкілет алазаўра можа зацікавіць не толькі музеі, але і гаспадароў шыкоўных гасцёўняў, мяркуюць арганізатары аўкцыёну.

Гэты дыназаўр жыў прыкладна 145-155 мільёнаў год таму. Шкілет памерам у два метры ў даўжыню належыць маладой асобіне, бо дарослы дыназаўр быў да 8,5 метраў у даўжыню. Знойдзены ён быў падчас раскопак у кар’еры ў штаце Ваёмінг, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.

Дарэчы, шкілеты старадаўніх жывёл перыядычна выстаўляюць на аўкцыёны — з малатка ідуць парэшткі як дыназаўраў, так і мамантаў.

 Фота: сацыяльныя сеткі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі