У Брусэлі беларускім дыпламатам нагадалі аб правах чалавека

Беларуская дэлегацыя на чале з намесніцай мінсітра замежных спраў Аленай Купчыной наведала Брусэль. 9 сакавіка там прайшоў пяты раўнд кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі з Еўрапейскім саюзам.

З боку Еўрасаюза дэлегацыю на кансультацыях узначальваў дырэктар дэпартамента Расіі, "Усходняга партнёрства", Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, на кансультацыях сярод іншага абмяркоўвалася і пытанне правоў чалавека. Галоўная мэта гэтых кансультацыяў — выбар найлепшай будучай формы ўзаемадзеяння паміж беларускімі ўладамі і кіраўніцтвам Еўрасаюза.

Паведамляецца, што Алена Купчына правяла шэраг іншых сустрэч з прадстаўнікамі Еўрасаюза — кіраўніцтвам Еўракамісіі ды Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Сярод іншага беларускі дыпламат парвяла гутарку з еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Яханэсам Ханам і намеснікам генсакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Шмід. На гэтай сустрэчы абмяркоўвалася далейшае развіццё адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі