У Брэсцкім раёне пенсіянер замёрз на падворку ўласнага дома

У Брэсцкім раёне пенсіянер замёрз на падворку ўласнага дома

У Брэсцкім раёне пенсіянер замёрз на падворку ўласнага дома. На мужчыне не было верхняга адзення. Мяркуецца, што ён памёр ад пераахаладжэння.

Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Дучэнка, трагічнае здарэнне адбылося раніцай 10 студзеня ў вёсцы Валаскі. Труп мужчыны знайшлі пад разбітым акном. У памерлага былі выяўленыя парэзы на руках. Праваахоўнікі высвятляюць прычыны, якія прывялі да гібелі вяскоўца. Вядома, што ён жыў адзін, злоўжываў алкагольнымі напоямі. У момант трагічнага здарэння дом быў зачынены знутры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі