Вы тут

У брэсцкай крамы забралі бел-чырвона-белыя сцягі і белыя бранзалеты

Абвестка на дзвярах крамы "Князь Вітаўт" / Твітар

У брэсцкую краму "Князь Вітаўт" прыйшла праверка АБЭЗ. Пра гэта паведаміў у Твітары Максім Хлябец
 
"Забралі бчб сцягі і белыя бранзалеты. Рэтвіт", — напісаў Максім Хлябец.

Раней на гэтую краму пачалі адміністрацыйную справу за продаж маек з аўтазакам і надпісам "Welcome to Belarus". Раней улады вымусілі зачыніцца ў Мінску краму адзення і сувеніраў symbal.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.