У Брэсце збіраюць подпісы за студэнцкі ўдзел у кіраванні беларускіх ВНУ

Сярод патрабаванняў актывістаў: па-першае, магчымасць абіраць рэктара калегіяльным органам універсітэта, а, па-другое, непасрэдны ўдзел студэнтаў у кіраванні сваёй навучальнай установы.



Са словаў каардынатара кампаніі Уладзіміра Красько, агучаныя змены ў  сістэме вышэйшай адукацыі з'яўляецца ўмовай далучэння Беларусі ў 2015 годзе да Балонскага працэсу.



Красько: "У папярэдняй заяўцы Беларусі было адмоўлена ў далучэнні да Балонскага працэсу з-за таго, што перш за ўсё не выконваюцца акадэмічныя свабоды ва ўніверсітэтах. Адны з чыннікаў гэтых акадэмічных свабодаў — акурат такі прамы выбар рэктара і студэнцкае самакіраванне. Таму мы найбольш звярнулі ўвагу менавіта на гэтыя два
пункты".



Актывісты кампаніі сабралі ўжо больш за паўсотні подпісаў. Пасля збору запланаванай 1000 подпісаў заяву накіруюць ў Міністэрства адукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі