У Брэсце затрымалі выкрадальнікаў царкоўных ікон

У Брэсце затрымалі выкрадальнікаў царкоўных ікон

У Брэсце затрымалі дваіх выкрадальнікаў царкоўных ікон. 47-гадовы мужчына і 41-гадовая жанчына, якія не працуюць і ўжо маюць судзімасці, абакралі дзве праваслаўныя царквы ў абласным цэнтры, а таксама па адным храме ў Бярозе і Маларыце. Адметна, што служыцелі храмаў не адразу заўважалі прапажу.

Крадзяжы былі здзейсненыя са студзеня па сакавік, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. Крымінальная пара раней мела праблемы з законам з-за крадзяжоў і спажывання наркотыкаў. Перад арыштам мужчына паспеў прадаць тры іконы калекцыянеру антыкварыяту, а грошы патраціць.

Скрадзеныя каштоўнасці былі адабраныя, іх вернуць на ранейшыя месцы. А зламыснікаў правяраюць на спрычыннасць да іншых злачынстваў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі