У Брэсце высадзіўся расійскі тактычны дэсант (фота)
![У Брэсце высадзіўся расійскі тактычны дэсант (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_8ae4092c58efdc374325813e003a109b_692667.jpg.webp?itok=r0YTHdJ4)
13 чэрвеня ў Брэсце прайшлі антытэрарыстычныя вучэнні на гідравузле “Трышын” з удзелам вайскоўцаў з Беларусі, Расіі і Сербіі. Гэта — этап сумеснага тактычнага вучэння “Славянскае братэрства-2017”. Як інфармуе БЕЛТА, паводле легенды, уначы дэсантнікі праводзілі ў лясах пошук і ліквідацыю баз “незаконных узброеных фармаванняў”. Частка “тэрарыстаў” прарваліся да Брэста і захапілі шлюз. Было прынятае рашэнне пра іх блакаванне і ліквідацыю.
Частка сілаў, якая дэсантавалася на ваду, адцягвала ўвагу “тэрарыстаў”. У гэты час сербскія байцы пераадолелі раку Мухавец, адбылася высадка расійскага тактычнага дэсанту. Беларусы, расіяне і сербы за кароткі тэрмін вызвалілі шлюз, закладнікаў і знішчылі ўдзельнікаў “незаконнага ўзброенага фармавання”. Як распавёў камандуючы сіламі спецаперацый Узброеных Сіл Беларусі Вадзім Дзенісенка, у антытэрарыстычнай аперацыі паўдзельнічалі 80 вайскоўцаў, выкарыстоўваліся БТР-80, верталёты Мі-8.