У Брэсце выпусцілі шкарпэткі, упакаваныя як прэзерватывы
![У Брэсце выпусцілі шкарпэткі, упакаваныя як прэзерватывы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/brest_chulochka_condosock_2019_2.jpg.webp?itok=eCrq75xc)
У Брэсце панчошны камбінат выпусціў шкарпэткі, упакаваныя як прэзерватывы. Як інфармуе TUT.by, яны атрымалі назву "кондосок" (ад англійскага condom — прэзерватыў і sock — шкарпэтка). Шкарпэтка згорнутая ў выглядзе абаранка, знаходзіцца ў пластыкавай ўпакоўцы. "Нацягнуць? Лёгка!", — напісана на ёй.
На прадпрыемстве кажуць, што свой новы "прадукт" яны "на 100 адсоткаў прыдумалі самі". І аналагаў яму ў свеце няма.