У Брэсце сын абліў бацьку бензінам і падпаліў

Пракуратурай Маскоўскага раёна Брэста 5 траўня была распачата крымінальная справа ў дачыненні да 25-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які абліў бензінам і падпаліў свайго 49-гадовага бацьку.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей Упраўлення ўнутраных спраў, трагедыя здарылася вечарам 31 сакавіка. Падчас сваркі малады чалавек абліў бензінам і падпаліў свайго бацьку, з якім разам жыў. Мужчына ад атрыманых апёкаў памёр у лякарні на чацвёрты дзень пасля здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі