У Брэсце студэнты амаль тры гады насілі хабар выкладчыку

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", выкладчык быў упаўнаважаны на правядзенне са студэнтамі заняткаў, прыняццё залікаў і экзаменаў. З траўня 2010-га да студзеня 2013 года мужчына атрымліваў ад студэнтаў і іншых асобаў грошы ці матэрыяльныя каштоўнасці за допуск да здачы экзаменаў, альбо за прыняццё залікаў.



Па справе былі дапытаныя 60 чалавек, былі даказаныя 16 эпізодаў злачыннай дзейнасці выкладчыка. Падлічылі, што агулам ён "узбагаціўся" на 3 мільёны 200 тысяч рублёў.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі