У Брэсце сабраліся тры тысячы матацыклістаў

Больш за тры тысячы матацыклістаў прымаюць удзел у VII міжнародным байк-фестывалі ў Брэсце. Яны прадстаўляюць Беларусь, Расію, Украіну, Літву, Латвію, Эстонію, Малдову, Польшчу, Нямеччыну, Нарвегію і ЗША. Арганізатарам мерапрыемства традыцыйна выступае брэсцкі гарадскі байк-клуб «Залатое крыло».

Па цэнтральных вуліцах Брэста пройдзе парад байкераў, а ў Жабінкаўскім раёне яны ладзяць мотаконкурсы. Таксама будзе праведзены дабрачынны аукцыён, сродкі ад якога перададуць аднаму з дзіцячых дамоў вобласці.

Адзначым, што летась байк-фестываль у Брэсце быў прызнаны лепшым у Садружнасці незалежных дзяржаваў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі