У Брэсце пройдзе суд за камерцыйны шпіянаж

У Брэсце пройдзе суд за камерцыйны шпіянаж

16 лістапада суд Ленінскага раёна Брэста пачне разгляд крымінальнай справы пра камерцыйны шпіянаж. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла памочнік старшыні суда Алеся Прыступчык.

Перад судом стануць два мужчыны — жыхары Брэста і Мінска. Яны былі затрыманыя 31 ліпеня ў брэсцкім парку, калі перадавалі хабар намесніку начальніка цэха вытворчасці палімераў, лакаў і фарбаў СТАА "СТіМ Брэст".

Ад яго мужчыны хацелі атрымаць звесткі пра тэхналогію вытворчасці элемента фарбы дарожнай разметкі, якая з'яўляецца камерцыйнай таямніцай прадпрыемства. Атрыманыя звесткі яны мелі намер перадаць замежніку.

Мужчын вінавацяць у замаху на камерцыйны шпіянаж і дачы хабару. Разгляд справы пройдзе ў адкрытым судовым пасяджэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі