У Брэсце працуе "Экалагічная кавярня"

Грамадская арганізацыя “Экалагічна-інфармацыйны Цэнтр” зладзіла сустрэчу з людзьмі ў кавярні кінатэатра “Беларусь”. Паўтары гадзіны запрошаны эксперт распавядаў пра паасобныя пытанні экалогіі. Каардынатарка Цэнтра Ала Сушко патлумачыла “Еўрарадыё”: “Экалагічная кавярня” — серыя тэматычных сустрэч, якія мы ладзім штомесяц. Цяпер тэма “Глабальныя змены клімату і як гэта датычыць насельнікаў Беларусі". Мы хочам, каб кожны, хто прыйшоў сёння сюды, зразумеў, што экалагічныя праблемы набылі глабальны характар і ўжо ўплываюць на кожнага з нас. На сустрэчу запрашалі праз афішы. Прыйшло з  паўсотні маладых людзей, у асноўным студэнтаў.

У якасці эксперта была запрошаная каардынатарка мінскай фірмы “Экадом” Наталля Парэчына. “Экадом” вядомы сваім удзелам у сумесным нямецка-беларускім праекце пабудовы дамоў талакой для перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны — каля возера Нарач і ў райцэнтры Лепель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі