У Брэсце перакулілася "Газель" хуткай дапамогі

Выпадак адбыўся на праспекце Рэспублікі амаль у самым цэнтры горада. Як паведамілі міліцыянты, "Газель" рабіла левы паварот, калі ёй убок трапіла легкавушка. Ад моцнага ўдару аўтамабіль, унутры якога ехалі пяць чалавек, заваліўся на бок. Наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў паведамляе, што ДАІ пакуль не называе віноўнага ў аварыі:

- Санітарка і фельчар медыцынскай брыгады, якая ехала да пацыента, каб адвезці яго ў лякарню, з траўмамі рознай ступені цяжкасці трапілі ў шпіталь, але іх жыццю нічога не пагражае. Кіроўца легкавога аўтамабіля пашкоджанняў не атрымаў. ДАІ пакуль адмаўляецца называць віноўнага ў здарэнні, але хутчэй за ўсё ім стане кіроўца легкавога аўтамабіля.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі