У Брэсце памерла школьніца, на якую звалілася галіна дрэва
![У Брэсце памерла школьніца, на якую звалілася галіна дрэва](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/brest-2205.jpg.webp?itok=GVTWeT41)
У Брэсце памерла дзяўчынка, на якую падчас навальніцы звалілася галіна дрэва. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў галоўны лекар абласной лякарні Аляксандр Карпіцкі.
Як паведамляла Еўрарадыё, трагічны выпадак здарыўся ў другой палове дня 9 траўня ў парку культуры і адпачынку. Падчас навальніцы галіна дрэва зламілася і звалілася на гандлёвую палатку і тратуар. Пры гэтым пацярпела 10-гадовая школьніца. Дзяўчынку шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.
Дактараы змагаліся за яе жыццё амаль два тыдні, але выратаваць дзіця не змаглі. Яна памерла 21 траўня.