У Брэсце пачаліся суды над удзельнікамі прэзентацыі кнігі Севярынца

У Маскоўскім раённым судзе Брэста пачаліся суды над удзельнікамі прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца, якія былі затрыманыя 19 жніўня. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе. Вось што распавёў “Еўрарадыё” пра асаблівасці брэсцкіх судоў мясцовы актывіст Юрка Бакур, якога таксама сёння будуць судзіць:

“Суд плануецца правесці ў тры этапы: сёння тры чалавекі, заўтра тры чалавекі, і ў аўторак апошнія сем чалавек”.

Паводле словаў Бакура, ужо пачаўся суд над Раманам Кісляком. На сёння таксама запланаваны суд над Андрэем Шарандам і Бакурам. Аднак, апошні мяркуе, што разгляд справы Кісляка можа зацягнуцца на два дні, бо чакаюцца шматлікія сведкі з боку абароны, будзе прагляд відэазапісу.

Зараз у зале суда прысутнічаюць каля 50 чалавек. Сярод іх лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Аляксей Шэін.

Нагадаем, Павел Севярынец зараз адбыва у Брэсце 15-суткавы адміністрацыйны арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі