У Брэсце на выбарчым участку спынілі дзяўчыну з пачкам бюлетэняў у руках

У Брэсце на выбарчым участку спынілі дзяўчыну з пачкам бюлетэняў у руках

У Брэсце на ўчастку на відэа знялі дзяўчыну з пачкам бюлетэняў у руках. Яна выйшла з кабінкі для галасавання і ішла да ўрны, але была спынена назіральнікам. Дзяўчыну не затрымлівалі, супрацоўніца камісіі параіла ёй сысці, што яна і зрабіла. Відэа распаўсюдзіла АГП-ТБ.

Выбарчы ўчастак № 37 знаходзіцца на Брэсцкай-Усходняй акрузе № 3, дзе вылучаецца дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Дашко. Тут жа балатаваўся інстаграм-кандыдат Уладзіслаў Сыса, але яго не зарэгістравалі з-за доўгага перыяда навучання ў Польшчы.

У сераду лідар руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч выклікаў міліцыю на ўчастак у Мінску і прапанаваў надзець кайданкі фальсіфікатарам. 

Асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада. Датэрміновае галасаванне пачалося 12 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі