Юрась Губарэвіч выклікаў міліцыю і прапанаваў надзець кайданкі фальсіфікатарам

Юрась Губарэвіч выклікаў міліцыю і прапанаваў надзець кайданкі фальсіфікатарам

У Мінску лідар руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч выклікаў міліцыю на ўчастак для галасавання № 571 і прапанаваў "надзець кайданкі фальсіфікатарам". Ён сцвярджае, што камісія за першы дзень датэрміновага галасавання "дадала" каля сотні галасоў. Палітык спасылаецца на дадзеныя назіральніка Уладзіміра Шылы, які ў аўторак на ўчастку налічыў толькі 11 выбарцаў. Аднак у пратаколе іх было зафіксавана 109. Губарэвіч звярнуў увагу на тое, што ў скрыні для галасавання столькі бюлетэняў няма.

Палітык запатрабаваў распачаць крымінальную справу. Аднак міліцыянер "перавёў сітуацыю ў адміністрацыйны працэс", распавёў Юрась Губарэвіч у стрыме з выбарчага участка. Губарэвіч напісаў заяву ў міліцыю і папрасіў правесці праверку ды распачаць крымінальную справу. Паводле яго слоў, падобная сітуацыя назіраецца і на шэрагу іншых участкаў.

Выбарчы ўчастак № 571 знаходзіцца ў сярэдняй школе № 148 Мінска.

У сераду ў ЦВК Беларусі паведамілі, што ў першы дзень на датэрміновым галасаванні на выбарах у Палату прадстаўнікоў па краіне прагаласавалі 4,69% выбарцаў. Гэта больш, чым было на папярэдніх парламенцкіх выбарах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі