У Брэсце на праезнай частцы адвядуць паласу для раварыстаў

У Брэсце на праезнай частцы адвядуць паласу для раварыстаў

У Брэсце на праезнай частцы адвядуць паласу для раварыстаў. Як піша газета “Заря”, эксперымент з новай дарожнай разметкай пачынаюць з вуліцы 17 верасня. Там ужо выдзелілі велапаласу з правага боку, на якой забаронена паркавацца аўтамабілям, а праязджаць аўтатранспартам можна толькі на адлегласці больш за метр ад бардзюра.

Калі гарадскія ўлады ўхваляць гэтую ідэю, велапаласу працягнуць да вуліцы Арджанікідзэ праз Камсамольскую. Таксама ў выпадку ўдачнага эксперымента ў горадзе адкрыюць пункты праката ровараў па ўсім роварным “кальцы”. Кожны ахвочы зможа ўзяць ровар, праехацца на ім да бліжэйшага пункта пракату, пакінуць двухколавы транспарт і працягнуць прагулку пешшу, а потым зноў арандаваць ровар. Усяго плануюць адкрыць 5 такіх пунктаў.

Разметка велапаласы зробленая метадам кропкавага нанясення халоднага пластыка, таму як толькі колы аўтамабіля парушаюць вызначаныя межы, пачынаецца шум — і гэта з’яўляецца папярэджаннем для кіроўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі