У Брэсце дзіця ўпала і цудам не трапіла пад машыну, што ехала на чырвонае святло

Скрыншот з відэа
Скрыншот з відэа

У Брэсце дзіця цудам не трапіла пад машыну, калі пераходзіла на зялёнае святло дарогу на скрыжаванні вуліц Сальнікава і Махновіча, паведамляе Onliner. Калі загарэлася зялёнае, школьнікі пабеглі, але не ўбачылі, што на чырвонае святло праязджае жоўты аўтамабіль. Адзін з хлопчыкаў ці то заўважыў машыну, ці то яго паклікалі іншыя пешаходы, і ён упаў на зямлю, каб спыніцца. Гэта выратавала яму жыццё — машына праехала пераход літаральна за некалькі сантыметраў ад яго ног.

Кіроўца жоўтай машыны пасля спынення за пераходам пастаяў некалькі секунд і з'ехаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі