У Брэсце даішнікі запісалі "пакаяннае" відэа з кіроўцам маршрутнага таксі. Яны атрымалі "сігнал", што ён падчас руху карыстаўся мабільным тэлефонам "з выкарыстаннем рук", які "не абсталяваны тэхнічным прыстасаваннем".
Як піша прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, усё пачалося з відэа, якое з'явілася ў сацсетках. На ім пасажырка выказала абурэнне кіроўцу, заклікала яго не адцягваць увагу падчас руху на мабільныя тэлефоны. Даішнікі на гэтае відэа адрэагавалі і знайшлі парушальніка. Ім аказаўся 39-гадовы мясцовы жыхар. У дачыненні яго склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Мужчыне пагражае штраф — да 74 рублёў.
На відэа кіроўца кажа, што ў яго не працавала аўтанавігацыя і ён вымушана скарыстаўся тэлефонам, каб звязацца з дыспетчарам.