У Брэсце былога ідэолага асудзілі на 15 сутак

У Брэсце былога ідэолага асудзілі на 15 сутак

У Брэсце былую супрацоўніцу аддзела ідэалогіі гарвыканкама Вікторыю Драгабецкую асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамляе TUT.by, яна і яе муж Дзмітрый Лазарчук былі затрыманыя яшчэ ў пятніцу, суд прайшоў у панядзелак. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Брэсце 13 верасня, што пацвярджаў відэазапіс. Вікторыя Драгабецкая заявіла, што яны з мужам у той дзень гулялі па горадзе, а калі ўбачылі акцыю пратэсту, вырашылі паглядзець, што адбываецца.

У выніку суд Ленінскага раёна Брэста асудзіў Драгабецкую і Лазарчука на 15 сутак арышту. Ён не звярнуў увагі на станоўчыя характарыстыкі Вікторыі з мінулых месцаў працы (з мясцовага тэлеканала і гарвыканкама), а таксама на той факт, што дагэтуль яна да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягвалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі