У Брэсце амаль праз 2 месяцы аштрафавалі актывістку за дазволены пікет

Суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў жанчыну вінаватай у парушэнні закону аб масавых мерапрыемствах. Нагодай стаў удзел актывісткі АГП у перадвыбарчым пікеце, які адбыўся 24 лютага.



Сама Сіняпкіна віны не прызнае і лічыць, што агітавала згодна з выбарчым кодэксам. Са словаў жанчыны, заяву аб правядзенні акцыі арганізатары падалі ў гарвыканкам, як таго патрабуе заканадаўства. Афіцыйнай забароны пікету актывісты не атрымалі.



Як распавяла Сіняпкіна ў каментары Еўрарадыё, падчас суда выявілася, што яна агітавала не за кандыдата ад сваёй партыі, а ўвогуле за байкот.



Ірына Сіняпкіна: "Суд мне прыпісаў не толькі ўдзел у незаконным пікеце, а яшчэ распаўсюд інфармацыйнага бюлетэня Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Голас разуму" і тое, што нібыта заклікала людзей не хадзіць на выбары. Хоць я ўвогуле ні слова не сказала на гэтым пікеце! Гэта ўсё са словаў сведкі — участковага міліцыянта".



Ірына Сіняпкіна збіраецца абскардзіць рашэнне суддзі ў вышэйшай інстанцыі — абласным судзе.



Нагадаем, што за гэты самы пікет у Брэсце пакаралі трох актывістаў АГП яшчэ падчас выбарчай кампаніі. Уладзіміра Вуека, Дзіяну Касцюковіч і Юрыя Жыдовіча аштрафавалі агулам на 5 мільёнаў рублёў.



Фота — neftegaz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі