У Бранскай вобласці шукаюць украінскага дыверсанта-парашутыста

Дыверсанта-парашутыста не знайшлі / Ілюстрацыйнае фота з Twitter
Дыверсанта-парашутыста не знайшлі / Ілюстрацыйнае фота з Twitter

У Бранскай вобласці Расіі шукаюць украінскага дыверсанта-парашутыста. Мяркуецца, што ён падарваў электраразмеркавальную падстанцыю, якая знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад мяжы з Украінай, піша @bazabazon.

Выбух прагучаў уначы 11 лістапада. Без святла засталіся каля тысячы жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў. На месца здарэння прыехала каля сотні расійскіх сілавікоў, якія перакрылі дарогі і праверылі мясцовасць навокал. Аднак ніякіх падазроных асобаў не выявілі. На карысць версіі пра дыверсанта-парашутыста сведчаць сляды, якія ён нібыта пакінуў. Крыміналісты выявілі абгорткі ад... цукерак, а таксама фрагменты тканіны, як мяркуецца, ад парашутных строп зялёнага колеру.

Мяркуецца, што падрыўнік дэсантаваўся недалёка ад станцыі, а пасля падарваў яе, выкарыстаўшы зарад вагой тры кілаграмы ў тратылавым эквіваленце. Пасля гэтага ён знік. Электрычнасць у раёне аднавілі ўжо да раніцы.

У версіі пра парашутыста не ўдакладняецца, адкуль ён быў дэсантаваны і чаму гэта не было заўважана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі