У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе вельмі спякотна

На пляжы ў Мінску​ / Citydog.by
На пляжы ў Мінску​ / Citydog.by

Спёка захаваецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, сведчаць дадзеныя сіноптыкаў. Так, у суботу 19 чэрвеня днём тэмпература паветра падымаецца да +32, у нядзелю — да +34.

Калі верыць прагнозу надвор'я, не адступіць спякота і на наступным тыдні. З панядзелка па чацвер чакаецца днём у сярэднім +30 градусаў, але гарачэй за ўсё будзе ў чацвер — да 35 градусаў.

Дажджоў у бліжэйшыя дні не чакаецца.

Падобная спякота небяспечная для здароўям, і вам варта памятаць пра тое, як дапамагчы свайму арганізму вытрымаць гэтае надвор'е: піце шмат вады, пазбягайце доўгага знаходжання на сонцы. Калі ў вас ёсць хранічныя захворванні, выконвайце рэкамендацый лекараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі