У Бельгіі ўпершыню дазволілі эўтаназію непаўналетняму

У Бельгіі ўпершыню дазволілі эўтаназію непаўналетняму

Смяротна хворы непаўналетні бельгіец, чыё імя не называюць па этычных меркаваннях, стане першым грамадзянінам каралеўства, маладзейшым за 18 гадоў, каму дазволілі скарыстацца правам на эўтаназію.

Як паведаміў газеце Het Nieuwsblad кіраўнік Федэральнай камісіі па эўтаназіі Вім Дыстэльманс, пытанне аб эўтаназіі разглядаецца ў дачыненні вельмі малой колькасці дзяцей.

Сярод краін, дзе дазволеная эўтаназія, толькі ў Бельгіі такая заканадаўчая магчымасць распаўсюджваецца на непаўналетніх без абмежавання ўзросту. Каб прыняць такое рашэнне, смяротна хворае дзіця або падлетак павінен быць у цвярозым розуме. Таксама яму трэба атрымаць згоду бацькоў.

У суседніх Нідэрландах эўтаназія дазволеная для асобаў, старэйшых за 12 гадоў. Бельгія зняла абмежаванні па ўзросце для добраахвотнага сыходу з жыцця ў 2014 годзе, нягледзячы на скептыцызм часткі святароў і лекараў.

Эўтаназія дазволеная ў трох манархіях Бенілюкса, у Швейцарыі, Калумбіі, Канадзе, а таксама ў амерыканскіх штатах Арэгон, Вашынгтон, Вермонт і Мантана, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі