У Белгародскай вобласці Расіі працягваліся баі

Добраахвотнікі з Расіі, якія ваююць за Украіну / t.me/legionoffreedom/
Добраахвотнікі з Расіі, якія ваююць за Украіну / t.me/legionoffreedom/

23 траўня ў Белгародскай вобласці РФ працягваліся баі. Напярэдадні расійскія добраахвотнікі (Рускі добраахвотніцкі корпус і легіён "Свабода Расіі", якія ваююць на баку Украіны) пры падтрымцы бронетэхнікі і танкаў перайшлі мяжу і прайшлі каля 8 кіламетраў, занялі некалькі населеных пунктаў. Расійскія ўлады дагэтуль не могуць патлумачыць, ці кантралююць яны ўсю тэрыторыю, якую напярэдадні занялі "дыверсанты". Афіцыйна заяўлена пра "зачыстку тэрыторыі". Аднак расійскія прапагандысты прызнаюць, што расійскія добраахвотнікі дагэтуль застаюцца на тэрыторыі Белгародскай вобласці, кантралююць, як мінімум, расійскі КПП "Грайваран" і населены пункт Казінка. Яны там капаюць акопы і не збіраюцца сыходзіць. З украінскай тэрыторыі добраахвотнікі маюць падтрымку артылерыі.

У аўторак расійскія добраахвотнікі паведамілі, што "працягваюць вызваляць Белгародскую вобласць". "Рэзерваў у РФ для рэагавання на ваенныя крызісы няма — усе вайскоўцы мёртвыя, параненыя або ва Украіне, піша легіён "Свабода Расіі". — РФ абсалютна не абаронена. У Белгародскай вобласці паніка, часткова ідзе арганізаваная эвакуацыя, але большай часткай адбываецца стыхійнае ўцёкі".

З паведамлення РДК вынікае, што наўрад ці яны на тэрыторыі РФ надоўга (відаць, да таго часу, як расійскія ўлады сцягнуць значныя вайсковыя сілы): "Аднойчы, мы прыйдзем, каб застацца. Партызанскі рух не скаваны рамкамі традыцыйных баявых дзеянняў". Яны прагназуюць баявыя дзеянні і на іншых памежных з Украінай тэрыторыях Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі