У Белгарадзе гарэў склад боепрыпасаў — 63-я раніца вайны

Пажар у Белгарадзе / @s/belgorod01
Пажар у Белгарадзе / @s/belgorod01

У суседняй з Украінай Белгародскай вобласці Расіі ноччу загарэўся склад боепрыпасаў. Пра гэта паведаміў мясцовы губернатар Вячаслаў Гладкоў.

"Прыблізна ў 3:35 прачнуўся ад гучнага гуку, падобнага на выбух", — напісаў ён у Телеграм. Адкрытае гарэнне да раніцы ліквідавалі. Жылыя дамы не пацярпелі, "пацярпелых сярод мірнага насельніцтва няма", удакладніў Гладкоў.

Расійскія СМІ таксама паведамляюць, што ў Варонежскай вобласці сёння раніцай спрацавала сістэма СПА. Губернатар Аляксандр Гусеў кажа, што быў знішчаны малагабарытны  беспілотнік, і што "здароўю жыхароў нічога не пагражае". СПА мінулай ноччу спрацоўвала і ў Курскай вобласці Расіі. Мясцовыя жыхары, па словах губернатара рэгіёну Рамана Старавойта, чулі ноччу хлапкі. Ахвяр і разбурэнняў няма.

За мінулыя суткі расійскія войскі змаглі захапіць некалькі населеных пунктаў у Харкаўскай, Данецкай і Луганскай абласцях, паведамляе ўкраінскі Генштаб.

У Харкаўскай вобласці расіяне захапілі паўночна-ўсходнюю ўскраіну населенага пункта Вялікая Камышаваха і ўзялі пад кантроль сяло Заводы. На Ліманскім кірунку — населены пункт Зарэчнае, на Севераданецкім кірунку — Новаташкоўскае.

Пры гэтым толькі на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей украінцы, па іх словах, адбілі дзевяць нападаў. Расійскае войска не спыняе абстрэлы жылых дамоў, кажа кіраўнік Луганскай вобласці Сяргей Гайдай. У Севераданецку напярэдадні з-за абстрэала гарэла кватэра ў шматпавярхоўцы, а таксама два дамы ў Рубежным, адзін — у Ніжнім, яшчэ два —  у Лісічанску.

"Пакуль мы эвакуявалі людзей з Белагораўкі, сярод якіх было восем дзяцей, расіяне адкрылі агонь па гэтым пасёлку. Як следства, яшчэ адзін прыватны дом непрыдатны для жылля", — піша Гайдай

В Белгороде горел склад боеприпасов, а в Курске сработало ПВО — 63-е утро войны
Адзін з пацярпелых дамоў у Луганскай вобласці / @luhanskaVTSA

169 супрацоўнікаў Нацгвардыі Украіны, якія ахоўвалі Чарнобыльскую атамную станцыю, да гэтага часу знаходзяцца ў палоне. Частка з іх на тэрыторыі Расіі, частка — на тэрыторыі Беларусі, паведамляе "Громадське" са спасылкай на кіраўніка МУС Украіны Дзяніса Манастырскага. Па яго словах, у цяперашні час працягваюцца перамовы па іх абмене

Ён таксама распавёў, што для размініравання тэрыторыі вакол ЧАЭС спатрэбяцца месяцы. Каля станцыі ўжо знайшлі сотні мін і расцяжак. А пошук выбухованебяспечных прадметаў у лясах зоны ЧАЭС вельмі абцяжараны.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заклікаў пазбавіць Расію непрапарцыйнага прадстаўніцтва ў МАГАТЭ. Ён таксама лічыць, што Масква павінна кампенсаваць страты, якія нанесла ядзерных аб'ектах Украіны.

"Калі ў Расіі забыліся, што такое Чарнобыль, то гэта значыць, што патрэбны глабальны кантроль над расійскімі атамнымі аб'ектамі і ядзернымі тэхналогіямі", — заявіў Зяленскі.

Ён таксама распавёў пра пастанову ўзнагародзіць работнікаў змены на ЧАЭС, якія не пакінулі аб'ект і падтрымлівалі працу станцыі, нягледзячы на пагрозу жыццю.

Ва Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека агучылі новыя лічбы ахвяр вайны ва Украіне сярод грамадзянскіх. Такім чынам, з пачатку вайны ва Украіне загінулі 2 729 цывільных і 3 111 чалавек атрымалі раненні.

Ужо сёння ў ЗША будуць галасаваць за Ленд-ліз для Украіны, паведамляе УНІАН. Калі закон аб ленд-лізе будзе прыняты, гэта дасць дадатковыя паўнамоцтвы прэзідэнту ЗША Джо Байдэну і значна паскорыць пастаўку амерыканскага ўзбраення для Украіны.

Тым часам прадстаўнікі амбасады ЗША ва Украіне выехалі ў Львоў на сустрэчу з супрацоўнікамі ўкраінскага МЗС. У пасольстве адзначылі, што "гэты візіт стаў першым крокам наперадзе больш рэгулярных падарожжаў у найбліжэйшай будучыні". Ідзе праца па аднаўленні працы амерыканскай дыпмісіі ў Кіеве. Пра тое, што амерыканскія дыпламаты павінны вярнуцца ва Украіну, казаў на днях падчас візіту ў Кіеў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі