У Белавежскай пушчы правялі "перапіс" зуброў

Зубры ў Белавежскай пушчы / npbp.by
Зубры ў Белавежскай пушчы / npbp.by

У Белавежскай пушчы правялі "перапіс" зуброў. На пачатак года іх было 730. Гэта на 27 асобін больш, чым летась, паведамляе Нацыянальны парк "Белавежская пушча".

Адзначаецца, што "тэндэнцыя штогадовага павелічэння колькасці зуброў захоўваецца". У пушчы налічылі 475 дарослыя асобіны (у тым ліку 100 дарослых самцоў — 13,7%). Маладняку ад года з паловай да трох з паловай гадоў — 153 (21%), цялятаў — 103 (14,1%).

"Перапіс" праводзіўся ў студзені-сакавіку з дапамогай "аптычных сродкаў назірання" і дрона.

У польскай частцы Белавежскай пушчы на пачатак 2023 года налічылі 829 асобін зубра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі