У “Белавежскай пушчы” леснікі забілі аленя і дзіка

Два леснікі нацыянальнага парку "Белавежская пушча" падазраюцца ў незаконным адстрэльванні самкі высакароднага аленя і дзіка.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама, 11 траўня камянецкімі міліцыянтамі ў дачыненні да леснікоў была распачата крымінальная справа за незаконнае паляванне.

Паводле звестак следства, у ноч на 6 траўня ў Каралёва-Мастоўскім лясніцтве Белавежскай пушчы непадалёк ад вёскі Ляцкія 31-гадовы мужчына і яго 30-гадовая жонка застрэлілі самку высакароднага аленя і дзіка.

Падчас вобыску ў іх былі канфіскаваныя дзве паляўнічыя стрэльбы, патроны, а таксама шкуры аленя і дзіка. Урон ад незаконнага палявання ацэнены ў 14,5 мільёнаў рублёў. Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі