У Беластоку будуць судзіць ілжэ-паляка з Беларусі

У Беластоку будуць судзіць ілжэ-паляка з Беларусі

У Беластоку будуць судзіць беларуса, які падрабіў пасведчанне аб нараджэнні, каб атрымаць карту паляка. Як паведамляе euroby.info, гэта першая з крымінальных справаў ілжэ-палякаў.

34-гадовы Дзмітрый М. падаваў дакументы на карту паляка ў Беластоку ў тамтэйшае ваяводскае праўленне. Доказам яго сувязяз з польскім народам мусіў стаць запіс “полька” ў графе нацыянальнай прыналежнасці маці. Аднак высветлілася, што гэтая графа была падробленая.

Звычайна такія справы не даходзяць на суда. Ілжэ-палякі прызнаюць віну, ідуць на пагадненне са следствам і пакаранне для іх абмяжоўваецца штрафам. Але ў гэтым выпадку не пагаджаецца з абвінавачваннем, таму справа трапіла ў суд. Калі мужчыну не апраўдаюць, яму пагражае да 5 гадоў турмы.

Паводле інфармацыі польскай пракуратуры, у Беластоку распачалі дзясяткі падобных крымінальных спраў у дачыненні да людзей, якія выкарыстоўваюць падробленыя дакументы аб прыналежнасці да польскага народа. Ілжэ-палякі сталі масава выяўляцца ў Польшчы з 2018 года.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі