У беларускіх лякарнях уводзяць абмежаванне на наведванне пацыентаў сваякамі

У беларускіх лякарнях уводзяць абмежаванне на наведванне пацыентаў сваякамі

У беларускіх лякарнях уводзяць абмежаванне на наведванне пацыентаў сваякамі. У Мінску такое абмежаванне ўвялі 2 сакавіка. У каментары парталу TUT.by начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Дрозд паведаміла, што выйшаў загад пра ўзмацненне мер прафілактыкі вострых рэспіраторных захворванняў у рамках эпідэміялагічнага ўздыму. Гэтую інфармацыю пацвердзіла прэс-сакратар Мінздароўя Юлія Барадун

Па словах спецыялісткі, абмежаванні ўведзеныя для таго, каб прадухіліць перакрыжаванае заражэнне. "Інфекцыя распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам, а ў пацыентаў, якія ляжаць у бальніцах, аслаблены імунітэт, і яны больш схільныя да паразы віруснымі інфекцыямі", — тлумачыць Ірына Дрозд.

Калі ў пацыента не цяжкі стан, то ён зможа спусціцца ў хол лякарні і сустрэцца са сваякамі.

Тэрмін, калі абмежаванне на наведванні здымуць, пакуль не называецца — ён залежыць ад узроўню захворвання ВРЗ.

Дарэчы, аналагічныя загады заўжды прымаліся падчас ўздыму захворвання на ВРВІ. Праўда, апошнія два гады патрэбы ў такой меры не было. 

У каментары журналістам намесніца галоўнага лекара па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі 10-й гарадской клінікі Дзіяна Пратасевіч патлумачыла, што сваякі заўжды могуць штосьці перадаць пацыентам праз стол даведак. Таксама яны могуць звярнуцца да загадчыка аддзялення, каб ён выдаў пропуск на наведванне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі