У беларускага велагоншчыка Кірыенкі знайшлі сур’ёзныя праблемы з сэрцам

У беларускага велагоншчыка Кірыенкі знайшлі сур’ёзныя праблемы з сэрцам

У беларускага велагоншчыка Васіля Кірыенкі, чэмпіёна свету 2015 года ў індывідуальнай гонцы, знайшлі сур’ёзныя праблемы з сэрцам. Праз гэта ён прыпыніў выступы за Team Sky і цяпер праходзіць курс лекавання, паведамляе афіцыйны сайт брытанскай каманды.

Лекар каманды Іньіга Сар’егі паведаміў, што падчас штогадовага медыцынскага абследавання ў 37-гадовага спартсмена выявілі сардэчную анамалію, якая патрабуе далейшай увагі. Дакладныя тэрміны вяртання Кірыенкі ў спорт пакуль невядомыя.

Кірыенка перамагаў на этапах “Джіро д’Італія” і “Вуэльты Іспаніі”, а таксама выйграваў золата на Еўрапейскіх гульнях 2015 года.

На радзіме адзначыўся скандальнымі выказваннямі пра беларускую мову: у 2016 годзе ён назваў яе мёртвай і заявіў, што супраць навязвання беларускай у школах. Гэтыя выказванні спартсмена ў СМІ выклікалі моцнае абурэнне ў грамадскасці.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі