Вы тут

У Беларусі з'явіўся сайт для пошуку затрыманых пратэстоўцаў

Каля Акрэсціна ў Мінску, лета 2020-га / З архіву Еўрарадыё

У Беларусі з'явіўся сайт для пошуку затрыманых пратэстоўцаў — spiski.live. Пасля ўвядзення прозвішча чалавека з'явіцца яго імя, дата затрымання і інфармацыя пра месцазнаходжанне.

Як паведамляе тэлеграм-канал @spiski_okrestina, на сайце ўжо змешчана інфармацыя пра затрыманых у лістападзе, далей там з'явяцца спісы за кастрычнік і верасень. Сайт будзе ўдасканальвацца.

Як вядома, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі было затрымана да 30 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.