У Беларусі з'явіўся новы праект Syndrom Samazvanca. Ён выпусціў дэбютны альбом

Syndrom Samazvanca / з архіву гурта
Syndrom Samazvanca / з архіву гурта

Syndrom Samazvanca — новы праект паэта і музыканта Уладзя Лянкевіча (Tonqixod, luty sakavik) і гітарыста Рамана Жарабцова. 14 студзеня дуэт выпусціў дэбютны альбом — "Sonk".

Альбом склалі шэсць кампазіцый, на якія музыкаў натхнілі краутрок, псіхадэлія і панк. Музыкі падкрэсліваюць, што галоўнае ў кружэлцы — музыка. Яе тут больш, чым тэксту, хаця тэкст таксама не выпадковы. Часам вакал зусім знікае.

"Назву мы ўзялі з штучнай мовы бальбута, якую прыдумаў пісьменнік Альгерд Бахарэвіч для свайго раману “Сабакі Эўропы”. Sonk літаральна азначае “шэсць”. Чаму на бальбуце? Творцы часта натхняюцца нечым з сусветнай культуры і ні ў кога не выклікаюць пытанні адсылкі да Шэкспіра, Сэлінджэра, Джона Ленана ці “Гульні Тронаў”. І для мяне беларуская культура (сучасная літаратура ў прыватнасці) стаіць у тым жа шэрагу. Наогул гэты альбом – перадусім музычнае выказванне. Але хай сабе чыста хранаметражна тэкст займае не так многа ў большасці кампазіцый, словы ўсе ж такі невыпадковыя. Большасць тэкстаў была напісана значна пазней за музыку, непасрэдна перад запісам вакалаў, так што яны зусім свежыя і не страцілі для мяне актуальнасці",распавядае Уладзь Лянкевіч.

Паслухаць ці купіць альбом можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі