У Беларусі з'явіцца новае свята — Дзень бацькі?

Міністэрства працы прапаноўвае ўвесці ў Беларусі новае свята — Дзень бацькі. Такая прапанова ўключаная ў трэці Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці, які яшчэ распрацоўваецца. Сутнасць увядзення гэтага свята складаецца ў падвышэнні прэстыжу сям'і, а не толькі ў падтрымцы бацькаў, якія выхоўваюць дзяцей у няпоўных сем'ях. Увага да бацькаў павінна падвысіць адказнасць мужчын за дзяцей і сем'і.

БелаПАН адзначае, што ў Беларусі каля 355 тыс. няпоўных сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці. Каля 18 тыс. такіх сем'яў узначальвае не маці, а бацька.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі