У Беларусі з'явіцца музей рыбы

Ён будзе створаны на базе заасада Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя Арлоўскага.
Пра гэта сёння Аляксандру Лукашэнку даклаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Барыс Батура.

Заасад функцыянуе пры турысцка-экскурсійным комплексе "Беларуская этнаграфічная вёска XIX стагоддзя". Гэтая турыстычная славутасць размешчана ў вёсцы Буйнічы Магілёўскага раёна. Апроч стварэння музея, плануецца правядзенне ў заасад чыгункі і арганізацыя рэгулярных прагулачных рэйсаў па Дняпры.

На рэалізацыю гэтых праектаў патрэбна каля 4 мільярдаў рублёў. Агульны праект будзе гатовы ў лістападзе бягучага года.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі