У Беларусі змянілі акцызы на цыгарэты, некаторыя маркі падаражэюць

Цыгарэты ў Беларусі / pexels.com
Цыгарэты ў Беларусі / pexels.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб змене акцыз на цыгарэты 17 красавіка. Дакумент афіцыйна апублікаваны 25 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Змены закранулі цыгарэты, якія прадаюцца па рознічным кошце ў дыяпазоне 145-160 рублёў, і якія да гэтага часу знаходзіліся ў другой акцызнай групе. Цяпер яны пераведзеныя ў трэцюю групу з больш высокімі стаўкамі акцызы.

Улічваючы, што для вытворчасці цыгарэт выкарыстоўваецца імпартная сыравіна, цэны на якую залежаць ад курсу нацыянальнай валюты, то ў хуткім часе варта чакаць падаражэння пэўных марак цыгарэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі