У Беларусі жывуць амаль 22 тысячы чалавек з ВІЧ-інфекцыяй

У Беларусі жывуць амаль 22 тысячы чалавек з ВІЧ-інфекцыяй

У Беларусі на 1 лістапада налічвалася 21811 чалавек з ВІЧ-інфекцыяй. Гэта 0,2% жыхароў. Такі паказчык лічыцца добрым. Найбольш ВІЧ-інфекцыя распаўсюджана ў Гомельскай вобласці — 547 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва, найменш — на Гродзеншчыне — 88 выпадкаў на 100 тысяч (па краіне сярэдні паказчык — 230 выпадкаў на 100 тысяч). Медыкі лічаць, што на сітуацыю ў Гродзенскай вобласці паўплываў той факт, што там "жыве шмат католікаў, для якіх сямейныя каштоўнасці маюць вялікае значэнне" і для іх "выпадковыя палавыя кантакты — рэдкасць".

Як інфармуе minsknews.by, сёлета ў нашай краіне зафіксавана зніжэнне на 9% колькасці новых выпадкаў. У студзені-кастрычніку 2019-га іх было больш за 1700. Мяркуецца, што на зніжэнне паўплывала даступнасць лячэння.

Калі яшчэ 5-7 гадоў таму перадача інфекцыі адбывалася пераважна праз кроў, шпрыцы, то цяпер у 81% выпадкаў — палавым шляхам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі